Пракаповіч: за пяць гадоў трэба падвоіць патэнцыял эканомікі

23.04.2010 11:02
Архив Редакция

Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу ў наступнай пяцігодцы падвоіць патэнцыял нацыянальнай эканомікі. Пра гэта заявіў  старшыня праўлення Нацыянальнага банка Пётр Пракаповіч 23 красавіка. Пры гэтым экспартны патэнцыял, па яго словах, неабходна павялічыць у 4-5 разоў.

«Гэта досыць складаная, але выканальная задача, да рэалізацыі якой трэба прыступаць ужо сёлета», — адзначыў Пётр Пракаповіч. Кіраўнік Нацбанка лічыць, што тых інвестыцыйных праектаў, якія рэалізуюцца ў наш час для выканання гэтай задачы, недастаткова.

«2010 год — гэта пачатак карэннай перабудовы і мадэрнізацыі эканомікі краіны» — цытуе Пятра Пракаповіча БелТА. Па яго словах, з боку дзяржавы робіцца ўсё магчымае для развіцця вытворчасці і бізнэсу ў Беларусі, далейшай лібералізацыі эканомікі.

Пры гэтым пастаўлены мэты ўвайсці ў трыццатку лепшых краін па ўмовах вядзення бізнэсу і падняцца не ніжэй 50-й пазіцыі па індэксе развіцця чалавечага патэнцыялу. «Калі мы хочам добра жыць, мы павінны навучыцца працаваць на ўзроўні сусветных стандартаў», — сказаў Пётр Пракаповіч.

Как вам новость?
Головоломки