Пракаповіч: задача ўладаў — праца з праблемнымі дзяржпрадпрыемствамі

26.08.2010 09:05
Архив Редакция

Праца з праблемнымі дзяржпрадпрыемствамі на сённяшні дзень з'яўляецца адной з галоўных задач усіх галін улады. Кіраўніцтва Беларусі імкнецца ў найбліжэйшыя два-тры гады вывесці ўсе праблемныя прадпрыемствы на бясстратны ўзровень работы за кошт мадэрнізацыі, укаранення найноўшых тэхналогіяў. Пра гэта паведаміў кіраўнік Нацбанка Беларусі, упаўнаважаны кіраўніка дзяржавы па Берасцейскай вобласці Пётр Пракаповіч.

Па словах Пятра Пракаповіча, мадэрнізацыя дазволіць праблемным прадпрыемствам выйсці на знешнія рынкі, стварыць добрыя ўмовы працы і забяспечыць годную заработную плату, перадае БелТА.

Наконт працы мясцовых органаў улады, Пётр Пракаповіч адзначыў, што чыноўнікам неабходна больш аператыўна рэагаваць на праблемы, якія ўзнімаюцца людзьмі, рупліва праводзіць іх аналіз. «Неабходна пабудаваць працу так, каб чалавек прыйшоў на прыём адзін раз і атрымаў вычарпальны адказ у рамках заканадаўства», — заявіў кіраўнік Нацбанка.

Пракаповіч: улада прасочыць за лёсам ААТ «Дываны Брэсту»

Пётр Пракаповіч правёў асабісты прыём грамадзян у ААТ «Дываны Брэсту», якое сёння з’яўляецца самым праблемным прадпрыемствам у горадзе. У арганізацыі самы нізкі заробак, прадпрыемства стратнае і існуе дзякуючы датацыям дзяржавы. У членаў працоўнага калектыву ёсць прэтэнзіі да кіраўніцтва прадпрыемства па заработнай плаце, пытаннях аховы працы і ўмоў працы.

Як адзначыў Пётр Пракаповіч, далейшы лёс прадпрыемства будзе на асаблівым кантролі ў рэспубліканскіх органаў улады. Ужо распачаты шэраг мераў па аказанні дзяржаўнай падтрымкі, і сёння вельмі шмат залежыць ад далейшых крокаў яго кіраўніцтва. Пётр Пракаповіч акцэнтаваў увагу на тым, што кіраўніцтву ААТ «Дываны Брэсту» трэба неадкладна скласці праграму развіцця на бліжэйшую пяцігодку. Гэта дазволіць вырашыць, у тым ліку, і ўзнятыя калектывам пытанні.

Как вам новость?
Головоломки