Пракуратура: маньяка-забойцы ў Магілёве няма

01.04.2010 16:46
Архив Редакция

Старэйшы памочнік пракурора вобласці Ала Кузняцова першага красавіка заявіла, што казаць пра серыйнасць жорсткіх забойстваў жанчын у Магілёве няма падстаў. На дадзены момант следства здолела ўсталяваць, што смерць людзей наступіла ў адзін і той жа дзень і прыблізна ў адным і тым жа месцы.

«Казаць пра тое, што ў Магілёве дзейнічае маньяк-забойца, няма ніякіх падстаў. У следства няма пэўных фактаў, якія пацвярджаюць гэтыя акалічнасці», — падкрэсліла Ала Кузняцова, паведамляе БелТА.

Як паведамляў раней Тэлеграф, у тым самым раёне Магілёва, дзе 23 сакавіка выявілі рассечаны труп жанчыны, знайшлі яшчэ адно разрэзанае на кавалкі цела. Як распавёў начальнік следчага аддзела пракуратуры Магілёўскай вобласці Сяргей Катрыч, новы рассечаны труп выявілі на вуліцы Фаціна ў непасрэднай блізкасці ад месца мінулай знаходкі.

На дадзены момант узбудзілі крымінальную справу па п.6 ч.2 арт.139 «Забойства здзейсненае з адмысловай жорсткасцю» КК Беларусі і вядзецца следства.

Крыніца: у Магілёве знайшлі трэці рассечаны труп

Па звестках ананімнай крыніцы, у Магілёве знойдзена трэцяе цела. На дадзены момант невядома амаль ніякіх падрабязнасцяў пра асобу забітага ці забітай — ні пол, ні ўзрост, ні дзе было знойдзена цела, паведамляе «Наша Нiва». У той жа час прадстаўнікі пракуратуры гэту інфармацыю не пацвярджаюць.

Па адной з версій, усе забітыя былі добра знаёмыя паміж сабой, вялі асацыяльны лад жыцця, і хутчэй за ўсё, былі забіты ў адзін дзень адным і тым жа чалавекам. Таксама паведамляецца пра знаёмую першай ахвяры, якая была працаўніцай морга. Яе цяпер шукаюць.

Как вам новость?
Головоломки