Пракуратура: мужчына, які перарэзаў пілой горла, мог здзейсніць суіцыд

05.08.2010 14:28
Архив Редакция

Пракуратура Гомельскай вобласці падазрае, што 20-гадовы жыхар вёскі Будка Рэчыцкага раёна, выяўлены на працоўным месцы ў лясгасе з перарэзаным горлам, скончыў жыццё самагубствам з дапамогай мотакустарэза. Пра гэта распавёў старэйшы следчы следчага аддзелу пракуратуры Гомельскай вобласці Дзмітры Локцеў.

Спачатку ў следства была версія, што малады чалавек самавольна ўзяў мотакустарэз, каб вывучыць, як працуе, дыскавая піла і пры неасцярожным абыходжанни смяротна параніў сябе.

Пра ягоную смерць супрацоўнікі міліцыі вырашылі паведаміць бабулі. Аднак суседзі знайшлі ў хляве яе труп, прысыпаны сенам, паведамляе газета «Звязда». Цяпер следства мяркуе, што малады чалавек па невядомых пакуль прычынах задушыў сваю бабулю, потым перарэзаў ёй горла, а праз некаторы час і сам скончыў жыццё самагубствам. Следчыя мерапрыемствы працягваюцца.

Как вам новость?
Головоломки