Пракуратура: праект закона аб каменданцкай гадзіне для дзяцей гатовы

03.03.2011 12:51
Архив Редакция

Генеральная пракуратура Беларусі падрыхтавала праект закона "Аб унясенні дапаўненняў і зменаў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях устанаўлення забароны на знаходжанне непаўналетніх у грамадскіх месцах у начны час". Праект забараняе дзецям ва ўзросце да 16 гадоў знаходзіцца ў грамадскіх месцах з 22:00 да 06:00 без  суправаджэння дарослых асобаў.

Як стала вядома Тэлеграфу, пад дарослымі маюцца на ўвазе бацькi (апекуны), іншыя паўналетнія члены сям’і, блізкія сваякі, асобы, якія сумесна пражываюць, і асобы, якія суправаджаюць дзяцей па просьбе бацькоў (апекуноў), а таксама асобы, якія навучаюць і выхоўваюць дзяцей.

Таксама прадугледжваецца дадатак Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях, што ўстанаўлівае адказнасць дарослых за знаходжанне дзяцей ноччу ў грамадскіх месцах. Мэтай законапраекту, які ўжо накіравалі зацікаўленым дзяржорганам на ўзгадненне, з’яўляецца абарона «дзяцей ад злачынстваў і іншых правапарушэнняў», а таксама неабходнасць «спынення распаўсюджвання злачыннасці сярод непаўналетніх».

Па дадзеных Генпракуратуры, найбольшая колькасць правапарушэнняў здзяйсняецца непаўналетнімі ў вячэрні і начны час. Так, у 2010 годзе яны здзейснілі 4777 правапарушэнняў, з іх у начны час — 40% (1867).

Как вам новость?
Головоломки