Пракуратура закрые доступ да сайта беларускіх валютчыкаў

19.05.2011 17:00
Архив Редакция

Генеральная пракуратура Беларусі прыняла пастанову аб абмежаванні доступу да сайта prokopovi.ch, які выкарыстоўваецца беларусамі для таго, каб дамаўляцца аб абмене валюты. Пракуроры палічылі, што дзейнасць рэсурсу незаконная, бо фармуе "чорны" курс і арганізуе незаконны абмен валют, чым дэстабілізуе становішча ў краіне.

Рашэнне пра абмежаванне доступу да аднаго з сайтаў, які прапагандуе дзейнасць па незаконным абмене валют, прынята пасля вывучэння сітуацыі на наяўным рынку абмену валют, распавёў начальнік упраўлення па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасці прававых актаў Генпракуратуры Павел Радзівонаў.

У цяперашні час Генеральная пракуратура Беларусі прымае меры па ўстанаўленні асоб, якія арганізавалі працу сайта prokopovi.ch, перадае «Ежедневник».

Тым часам сайт беларускіх валютчыкаў стаў адным з самых наведвальных рэсурсаў за апошні час. Так, па дадзеных лічыльніка Akavita, 18 траўня яго наведала 37,6 тыс. карыстальнікаў, што зрабіла prokopovi.ch 13-м найбольш папулярным сайтам у байнэце.

Схема працы рэсурсу такая: людзі, што хочуць купіць і прадаць валюту па неафіцыйным курсе дамаўляюцца паміж сабой аб суме і курсе ўгоды, а затым разам ідуць у банк, дзе прадавец здае валюту па курсе банка, а пакупнік следам яе выкупляе і і аддае розніцу ў курсах прадаўцу.

Как вам новость?