Пракуратура ўзбудзіла справу ў дачыненні да кіраўніка «Атамэнергаэкспарт»

22.03.2010 11:34
Архив Редакция

Пракуратура Маскоўскага раёна сталіцы ўзбудзіла справу па ч. 4 арт. 210 КК (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі) у дачыненні кіраўніка прадстаўніцтва ў Беларусі расійскага ААТ «Атамэнергаэкспарт». Справу будзе расследаваць следчы аддзел папярэдняга расследавання УУС Маскоўскага раёна Мінска.

«Кіраўнік «Атамэнергаэкспарт» падазраецца ў тым што, злоўжываючы службовымі паўнамоцтвамі, выкраў 60 млн. рублёў», — распавялі ў пракуратуры, перадае БелаПАН.

Справу ў дачыненні кіраўніка прадстаўніцтва ў Беларусі расійскай кампаніі ўзбудзілі дзявятага сакавіка. У дачынені падазраванага абрана мера спынення ў выглядзе зняволення пад варту.

Как вам новость?
Головоломки