Пракуратура ўзбудзіла справу супраць кіраўніцтва заводу "Нёман"

31.05.2010 10:26
Архив Редакция

Па матэрыялах галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАіК) МУС Беларусі пракуратура Гарадзенскай вобласці ўзбудзіла крымінальную справу ў дачыненні да кіраўніцтва шклозавода "Нёман". Падчас вывучэння фінансава-гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства высвятлілася, што ў выніку дзейнасці яго кіраўніцтва заводу была нанесена шкода на дзясяткі мільёнаў даляраў.

Гаворка ідзе пра перыяд 2007-2009 гадоў, калі прадпрыемству аказвалася дзяржаўная фінансавая дапамога, паведамляе «Ежедневник».
Паводле папярэдніх дадзеных, гендырэктару заводу «Нёман» Ігара Бацяна і яго намесніцу па эканоміцы Іну Клішэвіч абвінавачваюць у тым, што ва ўказаны перыяд яны ўчынілі прадпрыемству шкода на суму каля 73 млрд. рублёў (ці 24,3 млн. даляраў). Гаворка ідзе пра акалічнасці выкарыстання дзяржаўнай дапамогі на прадпрыемстве.
Гендырэктару заводу і яго намесніку інкрымінуецца здзяйсненне злачынства, прадугледжанага ч.3 арт.424 КК Беларусі (злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі, здзейсненае службовай асобай, якая займае адказнае становішча, або пры ажыццяўленні функцый па раздзяржаўленні ці прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці, або тых, што выклікалі цяжкія наступствы).

Как вам новость?
Головоломки