Пракуратура знайшла парушэнні ў працы прытулкаў для дзяцей

11.10.2010 17:13
Архив Редакция

Мінская пракуратура праверыла «Сацыяльна-педагагічны цэнтр з прытулкам Фрунзенскага раёна Мінску» (СПЦ) на прадмет таго, як супрацоўнікі ўстановы працуюць з адабранымі ў бацькоў дзецьмі. Праверка паказала, што пры працы з непаўналетнімі парушаюцца патрабаванні дзейнага заканадаўства Беларусі.

Як паведамілі ў Генпракуратуры, парушэнні былі выяўлены пры праверцы выканання патрабаванняў дэкрэту прэзідэнта Беларусі ад 24 лістапада 2006 года № 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдалых сем’ях».

У прыватнасці, у план абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца на момант праверкі ў СПЦ, уключаны мерапрыемствы, якія не дазваляюць ліквідаваць прычыны, якія паслужылі падставай да адабрання дзяцей з сям’і. Ні адзін з пунктаў плану не ўтрымлівае канкрэтных тэрмінаў выканання.

Пры гэтым у прытулку адабраныя ў бацькоў дзеці пазбаўляюцца магчымасці вярнуцца назад у сям’ю і застаюцца на дзяржаўным забеспячэнні. На думку пракуратуры, дзеці тым самым пазбаўляюцца асноўнага права жыць у сям’і, прадугледжанага арт.15 закона «Аб правах дзіцяці».

Так, з лістапада 2006 года з 208 непаўналетніх, прызнаных маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне, толькі 61 дзіця вярнулася ў біялагічную сям’ю, 26 — уладкаваныя на выхаванне ў прыёмныя і апякунскія сем’і.

Паводле звестак Генпракуратуры, упраўленне адукацыі адміністрацыі раёна, парушаючы дзейнае заканадаўства, давала дазвол на знаходжанне дзяцей, прызнаных маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне і залічаных ў СПЦ, у «гасцявой сям’і» на працяглы перыяд.

Таксама дзецям з прытулку ў шэрагу выпадкаў не выплочвалі кампенсацыю выдаткаў на харчаванне ў перыяд канікул, хваробы, выходныя дні, дзяржаўныя святы і святочныя дні, а таксама ў перыяд хваробы пры знаходжанні ў дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя, праходжанні ўступных іспытаў пры паступленні ў дзяржаўныя ўстановы адукацыі і іншых выпадках, прадугледжаных заканадаўствам.

Праверка выявіла, што непаўнагадовы Б. з 2008 года без законных падстаў пражываў асобна ад бацькоў у сям’і сваёй цёткі. Нягледзячы на тое, што суд 9 лютага 2010 года пазбавіў правоў біялагічных бацькоў дзіцяці, адміністрацыя раёна толькі 27 красавіка 2010 года прызначыла апекуном непаўналетняга яго цётку.

Пракуратура паведаміла аб парушэннях заканадаўства кіраўніку адміністрацыі Фрунзенскага раёна Мінску. Пасля праверкі начальнік упраўлення адукацыі адміністрацыі раёна аддаў загад аб прыцягненні двух службовых асоб да дысцыплінарнай адказнасці.

Как вам новость?
Головоломки