Пракурор просіць адправіць Пачобута на тры гады ў турму

24.06.2011 12:26
Архив

У пятніцу, 24 чэрвеня, у судзе Ленінскага раёна Горадні, дзе разглядаецца крымінальная справа карэспандэнта польскай Gazety Wyborczej Андрэя Пачобута, пракурор запатрабаваў асудзіць абвінавачанага на тры гады пазбаўлення волі. На цяперашнім пасяджэнні суд заслухаў толькі дзяржабвінаваўцу, яго выступ доўжыўся 10 хвілін.

Адвакаты Уладзімір Кісялевіч паведаміў, што спрэчкі бакоў адкладзеныя да 10:00 28 чэрвеня, паведамляе беларуская служба Радыё «Свабода».

Як перадаваў Тэлеграф, судовы працэс карэспандэнта польскай Gazety Wyborczej Андрэя Пачобута пачаўся ў аўторак, 14 чэрвеня, у Ленінскім судзе Горадні. Пасяджэнне абвешчана закрытым. Андрэя Пачобута абвінавацілі ў абразе і паклёпе ў дачыненні да прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.