Пракурор просіць асудзіць Бандарэнку за "Плошчу" на тры гады

27.04.2011 10:08
Архив Редакция

У аўторак, 26 красавіка, пачалося слуханне крымінальнай справы яшчэ аднаго ўдзельніка акцыі пратэсту 19 снежня 2010 года, каардынатара грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Змітра Бандарэнкі. Пракурор просіць суд прызначыць абвінавачанаму пакаранне ў выглядзе трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Зміцер Бандарэнка абвінавачваецца па ч.1 арт.342 Крымінальнага кодэксу Беларусі («Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады або якія выклікалі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў або арганізацый, або актыўны ўдзел у такіх дзеяннях»).

Па словах дзяржабвінаваўцы, Зміцер Бандарэнка прымаў непасрэдны ўдзел у зборы ўдзельнікаў мітынгу 19 снежня, распаўсюджваў «надуманую інфармацыю» аб недэмакратычнасці выбараў, сам удзельнічаў у акцыі і не падпарадкоўваўся патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі. Пракурор лічыць, што дзеянні падсуднага сталі прычынай парушэння нармальнага рэжыму працы грамадскага транспарту і некаторых фірмаў і прадпрыемстваў (рэстарана «Макдональдс», абменнага пункту «Абсалют-Банка»), перадае БелаПАН.

У ходзе пасяджэння 26 красавіка суд дапытаў 13 сведак, у тым ліку восем супрацоўнікаў міліцыі і пяць вадзіцеляў грамадскага транспарту. Яны распавялі, якія менавіта цяжкасці ўзніклі ў працы грамадскага транспарту (аўтобусных маршрутаў № 100 і № 1) з-за несанкцыянаванага шэсця ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Незалежнасці 19 снежня.
Пракурор лічыць, што віна падсуднага падчас судовага пасяджэння была цалкам даказаная. З гэтым не згодны адвакат Мар’яна Сямешка. На яе думку, дзеянні абвінавачанага не падпадаюць пад інкрымінаваны артыкул, бо ў судзе не было прадстаўлена доказаў таго, што Зміцер Бандарэнка ўдзельнічаў у арганізацыі дзеянняў пэўнай групы асоб, якія парушалі грамадскі парадак.

Не згодны з абвінавачаннем і сам Зміцер Бандарэнка. «Я быў даверанай асобай прафесійнага дыпламата (Андрэя Саннікава — Тэлеграф). Сярод яго давераных асобаў былі афіцэры. Калі б хацелі арганізаваць масавыя беспарадкі, то яны былі б арганізаваны, але паколькі кандыдатам у прэзідэнты быў дыпламат, інтэлігентны чалавек, — аб беспарадках гаварыць проста не выпадае», — заявіў Зміцер Бандарэнка ў сваім заключным слове.

Плануецца, што прысуд суда будзе вынесены 27 красавіка ў 10:30.

Как вам новость?
Фото и видео

«Поймал «крокодила» — На Гродненщине рыбак выловил щуку весом более 12 кг

В украинском Днепре ракета попала в жилую пятиэтажку. Есть погибшие

МВД показало кадры контртеррористических учений в Минске по сценарию теракта в Crocus City Hall

«Хозяин хотел 1,5 миллиона долларов» — Белорус показал «непокорённый» домик в Минске

«Инженерная мысль на высоте» — В TikTok показали старинный деревенский ключ. Как им пользоваться?

«Они там круглые сутки плавают?» — Часы из синхронисток в израильском аэропорту покорили соцсети

«Чем пичкают?» — Парень спросил в TikTok, что не так с купленной курицей. Но белорусов удивила не она

В США побили мировой рекорд по танцам на пуантах — одновременно станцевали 353 балерины

«Яша, тебя ничего не смущает?» — Брестчанин показал в ТикТоке «позор всех аистов». Но белорусы не согласились

В Индонезии впервые за 22 года проснулся вулкан Руанг – сотни людей эвакуировали

В ГАИ показали, как в Витебске легковушка сбила на переходе 9-летнего мальчика

«Белорусская Голландия» — В TikTok показали поле из тюльпанов на Брестчине. Пользователи не поверили

«Звучит как болезнь» — В TikTok посоветовали белорусам есть этот редкий гриб. А может, не стоит?

Лук, грибочки и экскаватор. Вот как готовит завтрак заведующий машинно-тракторным парком

Головоломки