Пракурор просіць даць удзельнікам "Плошчы" да чатырох гадоў

11.05.2011 15:23
Архив Редакция

У судзе Маскоўскага раёна сталіцы 11 траўня працягваецца працэс над удзельнікамі масавых беспарадкаў у Мінску ў дзень прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня. На лаве падсудных Дзмітры Даронін, Сяргей Казакоў, Уладзімір Лобан, Віталь Мацукевіч, Яўген Сакрэт і Алег Федаркевіч. Дзяржаўны абвінаваўца папрасіў даць удзельнікам "Плошчы" ад 3,5 да 4 гадоў.

У прыватнасці, да чатырох гадоў калоніі строгага рэжыму пракурор папрасіў пакараць члена ініцыятыўнай групы Андрэя Саннікава Яўгена Сакрэта, актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Сяргея Казакова і працоўнага МАЗа Дзмітрыя Дароніна, перадае праваабарончы цэнтр «Вясна».

Нягледзячы на супярэчлівыя паказанні з боку сведкаў-міліцыянтаў, пракурор палічыў віну падсудных даказанай. Уладзіміру Лобану і Алегу Федаркевіч — 3,5 гадоў строгага рэжыму.

Раней, як ужо перадаваў Тэлеграф, Кастрычніцкі суд Мінску 5 траўня абвясціў прысуды пецярым ўдзельнікам акцыі, якія праходзяць па «справе 19 снежня». Да турэмнах тэрмінаў (ад трох да чатырох гадоў) суд прысудзіў актывіста кампаніі «Гавары праўду!» Паўла Вінаградава, члена зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі «Малады Фронт» Алесь Кіркевіч, сябра ініцыятыўнай групы Андрэя Саннікава Дзмітрыя Дразда, беспартыйнага Андрэя Пратасеню і так званага «агента-навушніка» Уладзіміра Хамічэнку.

Как вам новость?
Головоломки