На пашыраным паседжанні 25 лістапада прэзідыум Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі аднагалосна вырашыў падтрымаць дзейнага прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку на выбарах кіраўніка дзяржавы, якія адбудуцца 19 снежня. "Наш выбар відавочны — гэта дзейны прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка", — сказаў, выступаючы на пасяджэнні старшыня ФПБ Леанід Козік.
«На выбарах галасуюць члены прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ. Гэта больш за 4 млн. чалавек, 95% эканамічна актыўнага насельніцтва краіны. Федэрацыя прафсаюзаў прадстаўляе тых, хто працуе, хто сваімі рукамі будуе будучыню Беларусі. За нашымі спінамі працоўныя калектывы, і мы нясем адказнасць за іх дабрабыт, стабільнасць і ўпэўненасць у заўтрашнім дні».
Аналагічную такую заяву прыняў і прэзідыум узначаленага Мікалаем Чаргінцом Саюза пісьменнікаў Беларусі.
«Азнаёміўшыся з біяграфіямі прэтэндэнтаў на пасаду кіраўніка дзяржавы, а таксама іх праграмнымі заявамі, прэзідыум Саюза пісьменнікаў Беларусі ад імя больш як 500 майстроў слова звяртаецца да ўсёй творчай і навуковай інтэлігенцыі, да педагогаў, да моладзі, да ўсіх нашых чытачоў: падтрымаем 19 снежня 2010 года на прэзідэнцкіх выбарах Аляксандра Лукашэнку, як чалавека, які даказаў высокія арганізацыйныя, грамадзянскія, патрыятычныя якасці на справе», — гаворыцца ў звароце, перадае «n#####n».