Праляскоўскі: Беларусь ніколі не закрывалася для расійскіх СМІ

25.10.2010 09:35
Архив Редакция

Беларусь ніколі не закрывала сваю інфармацыйную прастору для расійскіх СМІ. «У нас распаўсюджваецца больш за 5 тыс. расійскіх газет і часопісаў, у сетках кабельных аператараў — больш за 60 расійскіх тэлеканалаў інфармацыйна-аналітычнай, пазнавальнай, забаўляльнай, спартовай, дзіцячай, духоўна-асветніцкай і іншай тэматыкі», — заявіў міністр інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі.

Як стала вядома карэспандэнту Тэлеграфа, 21-22 кастрычніка ў Мінску прайшла міжнародная канферэнцыя «медыясферы Расіі і Беларусі ва ўмовах сучасных геапалітычных трансфармацый». Выступаючы на мерапрыемстве Алег Праляскоўскі адзначыў, што актыўную інфармацыйную прысутнасць Расіі Беларусь успрымае як аб’ектыўны фактар. «Гэта гістарычна абгрунтаванае агульнымі культурна-моўнымі, духоўнымі традыцыямі, ментальнасцю нашых брацкіх народаў», — дадаў міністр.

«У той жа час, мы перакананыя, што ў інфармацыйным супрацоўніцтве дзвюх дзяржаў, якія абвясцілі аб прыхільнасці стварэнні адзінай інфармацыйнай прасторы, павінен безумоўна выконвацца прынцып узаемнасці, уліку і павагі нацыянальных інтарэсаў кожнага з удзельнікаў інтэграцыйнага аб’яднання», — падкрэсліў Алег Праляскоўскі.

Міністр інфармацыі таксама паведаміў, што ў Беларусі зарэгістравана 1320 друкаваных СМІ. У 2009 годзе агульны разавы тыраж беларускіх газет і часопісаў склаў больш за 13 млн. асобнікаў. У сферы тэлерадыёвяшчання дзейнічаюць пяць агульнанацыянальных тэлеканалаў, 30 FM-радыёстанцый (усяго зарэгістравана 234 тэлерадыёпраграмы).

«Асабліва адзначу: на айчынным інфармацыйным рынку разам з дзяржаўнымі актыўна прадстаўлены і прыватныя структуры. Беларускія недзяржаўныя друкаваныя СМІ складаюць больш за 2/3 ад іх агульнай колькасці, прыватны бізнес актыўна ідзе ў сферу кабельнага тэлебачання, FM — радыёвяшчання», — адзначыў Алег Праляскоўскі.

«Пры гэтым мы не імкнемся да аднамомантавага рэфармавання адносін уласнасці ў СМІ, абраўшы шлях паступовага, эвалюцыйнага развіцця. Не так важна, якія сродкі масавай інфармацыі — дзяржаўныя ці прыватныя, важна, каб яны былі запатрабаваны і канкурэнтаздольныя, адпавядалі патрабаванням часу і запытам аўдыторыі, забяспечвалі канстытуцыйнае права грамадзян на атрыманне і распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай інфармацыі», — сказаў міністр.

Как вам новость?
Головоломки