Праляскоўскі незадаволены "ўкідамі інфармацыі" ў СМІ

04.05.2010 13:07
Архив Редакция

Міністр інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі заявіў, што сёння, "на жаль, бываюць не зусім прыстойныя ўкіды інфармацыі з боку расійскіх СМІ". У сувязі з гэтым кіраўнік мінінфарму заклікаў беларускія сродкі масавай інфармацыі кіравацца ў сваёй працы "адным з галоўных крытэраў — найвышэйшай адказнасцю".

«Гэта можа не спадабацца нашым калегам у Расіі. Але час ад часу, калі з’яўляюцца пытанні ў эканоміцы, у двухбаковых адносінах, тут жа з’яўляюцца пытанні ў інфармацыйнай сферы. СМІ — гэта зброя, фармавальнік грамадскае думкі. На ўсіх перамовах, асабліва з расійскімі калегамі, мы кажам пра адказнасць журналістыкі, просім іх казаць праўду, казаць пра факты. Але, на жаль, многія артыкулы носяць адкрыта заказны характар», — цытуе беларускага міністра БелТА.
Па словах Алега Праляскоўскага, у наш час у сферы СМІ «ўсё вельмі хутка развіваецца». «Але мабільнасць, аператыўнасць, даставернасць як былі дэвізам журналістаў, так і застануцца такімі і праз 100 гадоў. Іншая справа — якая пазіцыя журналістыкі. Адказнасць — гэта цяпер адзін з галоўных крытэраў і дэвізаў у працы журналістаў», — падкрэсліў міністр інфармацыі.
Пры гэтым кіраўнік мінінфармацыі выказаў задавальненне тым, што беларускія СМІ бяруць на сябе акрамя іншага сацыяльную адказнасць.  «У краіне праводзіцца шмат мерапрыемстваў і розных праектаў, напрыклад, у рамках Года якасці, Года роднай зямлі, і ў першых шэрагах ініцыятараў і прапагандыстаў такіх ідэй — тэлеканалы, друкаваныя сродкі масавай інфармацыі», — сказаў Алег Праляскоўскі.

Как вам новость?
Головоломки