Праляскоўскі стварае адзіны партал беларускіх СМІ

19.03.2010 15:39
Архив Редакция

Міністэрства інфармацыі Беларусі актыўна прапрацоўвае пытанне пра стварэнне адзінага партала беларускіх СМІ. Пра гэта паведаміў міністр інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі. "Развіццё любога СМІ без выкарыстання глабальнай інфармацыйнай сеткі ў наш час бесперспектыўна", — адзначыў міністр, падкрэсліўшы важнасць найскарэйшага завяршэння працы па стварэнні інтэрнэт-сайтаў усіх рэгіянальных СМІ.

Па меркаванні Алега Праляскоўскага, ні ў якім разе нельга дапушчаць, каб інтэрнэт-версіі выданняў цалкам капіявалі іх друкаваны варыянт. «На такіх сайтах павінна быць магчымасць для абмеркавання пэўных праблем гарадоў і раёнаў», — звярнуў увагу кіраўнік міністэрства інфармацыі.

Міністр інфармацыі таксама звярнуў увагу на неабходнасць больш граматнага падыходу ў кадравай працы. «Недапушчальна, калі ў рэдакцыі ёсць вакансіі, маса працаўнікоў пенсійнага і перадпенсійнага ўзросту, а заявак на кантрактную падрыхтоўку ў Інстытуце журналістыкі вельмі мала», — лічыць міністр.

Мінінфармацыі: сёння нікому не патрэбныя партыйныя лісткі

Алег Праляскоўскі прапануе канцэптуальна перагледзець сістэму друку раённых газет. Па словах міністра, у наш час існуе праблема паліграфічнай якасці газет, якія друкуюцца ў раённых друкарнях. «Не маючы сучаснага абсталявання, яны не здольныя забяспечыць выпуск поўнакаляровых якасных выданняў, што з’яўляецца перашкодай у развіцці рэгіянальнай прэсы. Сёння нікому ўжо не патрэбныя партыйныя лісткі. Патрэбныя сучасныя, інфармацыйна насычаныя, а значыць аб’ёмныя, высокага паліграфічнага ўзроўню газеты», — падкрэсліў кіраўнік міністэрства інфармацыі, паведамляе БелТА.

Міністр звярнуў увагу на неабходнасць канцэптуальнага перагляду сістэмы друку раённых газет і перадачы іх з раённых у буйныя друкарні. Па меркаванні Алега Праляскоўскага, гэта дазволіць даабсталяваць друкарні сучасным абсталяваннем і выпускаць там якасную рэгіянальную прэсу і забяспечыць своечасовую дастаўку выдання чытачам ва ўсе рэгіёны краіны.

Кіраўнік міністэрства прапанаваў разгледзець пытанне пра пераход некаторых раённых газет у штотыднёвы фармат з адначасовым сур’ёзным узмацненнем іх інфармацыйнага і аналітычнага складніку.

«Сёння выданні, якія выходзяць два-тры разы ў тыдзень на чатырох-васьмі палосах, не маюць перспектывы. Чатырохпалосны нумар проста не можа несці ў сабе сур’ёзнай змястоўнай нагрузкі. Нельга казаць пра аператыўнасць гэтай інфармацыі — яна ўсё адно саступае іншым відам СМІ, ды і графік друку часцяком такі, што нават рэгіянальныя навіны трапляюць у газету са спазненнем у два-тры дні», — падкрэсліў Алег Праляскоўскі.

Праляскоўскі прапанаваў замарозіць тарыфы «Белпошты»

Па словах міністра інфармацыі, неабходна ўніфікаваць тарыфы «Белпошты» на распаўсюд друкаваных выданняў і на некалькі гадоў замарозіць кошты.  «Рэдактары друкаваных выданняў адзначаюць несправядлівыя тарыфы «Белпошты», — дадаў кіраўнік міністэрства.

«На сённяшні дзень распаўсюджвальнікі часцяком забіраюць у СМІ больш за палову прыбыткаў ад падпіскі.  Гэта значыць, што друкаваныя выданні ў пераважнай большасці працуюць з прыбыткам. Калі мы жадаем, каб нашы СМІ адказвалі патрабаванням ідэалагічнай і эканамічнай эфектыўнасці, тое неабходна змяняць такое становішча спраў», — упэўнены Алег Праляскоўскі.

Как вам новость?
Головоломки