Праляскоўскі: выбары прэзідэнта — сур'ёзны іспыт для дзяржСМІ

21.10.2010 10:10
Архив Редакция

Кіраўнік міністэрства інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі лічыць прэзідэнцкую кампанію сур'ёзным іспытам для дзяржаўных СМІ. "Мы павінны спакойна, упэўнена, не рэагуючы на чые-небудзь воклічы, тлумачыць людзям сутнасць правядзення ў краіне рэформаў, мэтай якіх з'яўляецца рост дабрабыту кожнага грамадзяніна", — заявіў 18 кастрычніка кіраўнік ведамства.

На думку міністра, сродкі масавай інфармацыі павінны не проста інфармаваць аб тых ці іншых падзеях, а далучаць грамадзян да абмеркавання актуальных пытанняў развіцця Беларусі, паведамілі ў мінінфарме.

«Што для гэтага трэба зрабіць? У першую чаргу, заваёўваць давер… Інфармацыйная прастора Беларусі не можа быць арэнай спаборніцтва ў тыражаванні палітычных спекуляцый. Таму міністэрства інфармацыі строга кантралюе выкананне законнасці ў сферы мас-медыя», — адзначыў Алег Праляскоўскі.

Как вам новость?