Прарэктар Гомельскага ўніверсітэта не атрымае ад «Народнай волі» 95,5 млн. рублёў

03.08.2010 12:20
Архив Редакция

Мінскі гарадскі суд не задаволіў чарговы іск прарэктара Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Сяргея Ханені да рэдакцыі газеты "Народная Воля". Такім чынам, ісцу не ўдалося атрымаць заяўленую кампенсацыю ад газеты ў памеры 95,5 млн. рублёў.

У чэрвені гэтага года Ленінскі раённы суд Мінску вынес рашэнне цалкам адмовіць Сяргею Ханеню ў яго патрабаваннях да «Народнай волі». Ісцец не пагадзіўся з такім вердыктам і падаў касацыйную скаргу ў Мінскі гарадскі суд. Аднак, і гэты пазоў не быў задаволены. Мінгарсуд адмовіўся адмяняць папярэдняе рашэнне і накіроўваць справу на новы разгляд.

Паводле рашэння Мінгарсуда, рэдакцыя выправіла недакладнасць у газетным артыкуле ў тэрміновым парадку і прынесла публічныя выбачэнні прарэктару. Такія дзеянні рэдакцыі, па рашэнні суда, не зневажаюць гонар і годнасць дэпутата. Рашэнне суда Ленінскага раёна Мінску, куды Сяргей Ханеня звяртаўся ў першы раз, ужо зацверджана, перадае «Народная Воля».

Каб пацвердзіць сваю гатоўнасць давесці ўдакладненую інфармацыю да кожнага патэнцыйнага выбаршчыка (у гэты час Сяргей Ханеня балатаваўся кандыдатам у дэпутаты гарадскога Савета), рэдакцыя «Народнай волі» прапанавала Сяргею Ханеню ўключыць журналістаў газеты ў агітацыйную групу. Аднак ён адмовіўся ад гэтай прапановы, пры гэтым заявіўшы, што прабачэнні газеты са сваіх старонак недастаткова.

Як раней паведамляў Тэлеграф, прарэктар гомельскага ВНУ Сяргей Ханеня патрабаваў спагнаць праз суд з газеты «Народная воля» 45 млн. рублёў. Падставай для іску стаўся перадрук артыкулу «Кандыдаты прад’явілі заробкі» з сайту грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!», дзе пераблыталі заробкі і даходы дэпутатаў. 9 чэрвеня 2010 года суд Ленінскага раёна Мінску не задаволіў пазоў прарэктара ГДУ.

Как вам новость?
Головоломки