Пратасевіч: ЕС гатовы ўвесці эканамічныя санкцыі супраць Беларусі

15.02.2011 10:35
Архив Редакция

Еўрапейскі саюз увядзе эканамічныя санкцыі ў дачыненні да Беларусі, у выпадку, калі арыштаваныя апазіцыянеры будуць асуджаныя. Пра гэта 14 лютага заявіў еўрадэпутат ад Польшчы Яцэк Пратасевіч. Сярод магчымых санкцыяў у дачыненні да Беларусі палітык назваў адмову ў прадстаўленні крэдытаў, а таксама прыпыненне гандлёвых сувязяў, у тым ліку ў энергетычнай і ваеннай сферы.

«Гэта тры сферы, якія не ўдараюць па кішэні простага абывацеля, але з’яўляюцца важнай крыніцай даходаў беларускага ўрада», — растлумачыў Яцэк Пратасевіч ў эфіры Польскага радыё.

Паводле еўрадэпутата, эксперты справядліва адзначаюць, што ў цяперашні час беларуская эканоміка знаходзіцца ў дрэнным стане і без дапамогі звонку можа проста абваліцца.

Між тым, лідар польскай партыі «Самаабарона» Анджэй Лэпер 14 лютага ў эфіры беларускага тэлебачання заявіў, што польскае грамадства не жадае канфліктаў з Беларуссю. «Гэтага хочуць асобныя палітыкі як з Еўрасаюза, так і з ЗША», — цытуе польскага палітыка БелТА.

Такога ж меркавання прытрымліваецца былы міністр эканомікі Літвы Юліюс Веселка. Ён таксама выказаў меркаванне, што Еўрасаюз не будзе прымяняць эканамічных санкцый да Беларусі, бо гэта можа стаць прычынай напружанасці не толькі ў Беларусі.

Як раней перадаваў Тэлеграф, у адказ на падзеі 19 снежня 2010 года ў Мінску Еўрапейскі саюз 31 студзеня прыняў рашэнне ўвесці візавыя санкцыі ў дачыненні да 158 беларускіх чыноўнікаў, адказных, на думку еўрапейскіх міністраў, за гвалт у дачыненні да ўдзельнікаў мірнай акцыі апазіцыі ў дзень прэзідэнцкіх выбараў. Еўрадэпутаты таксама заяўлялі аб магчымым увядзенні эканамічных санкцый супраць Беларусі ў выпадку, калі сітуацыя ў краіне не зменіцца да лепшага. Адмяніць санкцыі ЕС гатовы толькі пасля таго, што як усіх арыштаваных апазіцыянераў выпусцяць на волю.

Між тым дзярждэпартамент ЗША 31 студзеня абвясціў аб увядзенні аднабаковых санкцыяў у дачыненні да шэрагу беларускіх кампаній. Так, ЗША анулявалі дакумент, які дазваляе амерыканскім грамадзянам здзяйсняць угоды з «Лакафарба» і «Полацк Шкловалакно». Акрамя таго, ЗША таксама пашырылі спіс грамадзян Беларусі, якім забаронены ўезд на тэрыторыю краіны.

Как вам новость?
Фото и видео

«Поймал «крокодила» — На Гродненщине рыбак выловил щуку весом более 12 кг

В украинском Днепре ракета попала в жилую пятиэтажку. Есть погибшие

МВД показало кадры контртеррористических учений в Минске по сценарию теракта в Crocus City Hall

«Хозяин хотел 1,5 миллиона долларов» — Белорус показал «непокорённый» домик в Минске

«Инженерная мысль на высоте» — В TikTok показали старинный деревенский ключ. Как им пользоваться?

«Они там круглые сутки плавают?» — Часы из синхронисток в израильском аэропорту покорили соцсети

«Чем пичкают?» — Парень спросил в TikTok, что не так с купленной курицей. Но белорусов удивила не она

В США побили мировой рекорд по танцам на пуантах — одновременно станцевали 353 балерины

«Яша, тебя ничего не смущает?» — Брестчанин показал в ТикТоке «позор всех аистов». Но белорусы не согласились

В Индонезии впервые за 22 года проснулся вулкан Руанг – сотни людей эвакуировали

В ГАИ показали, как в Витебске легковушка сбила на переходе 9-летнего мальчика

«Белорусская Голландия» — В TikTok показали поле из тюльпанов на Брестчине. Пользователи не поверили

«Звучит как болезнь» — В TikTok посоветовали белорусам есть этот редкий гриб. А может, не стоит?

Лук, грибочки и экскаватор. Вот как готовит завтрак заведующий машинно-тракторным парком

Головоломки