Пратасевіч: ЕС павінен падтрымаць "маральнага пераможца выбараў"

20.01.2011 09:39
Архив Редакция

Кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламенту па стасунках з Беларуссю Яцэк Пратасевіч, выступаючы 19 студзеня на слуханнях па сітуацыі ў Беларусі, заявіў, што Еўрасаюз павінен падтрымаць "маральнага пераможца прэзідэнцкіх выбараў" — беларускую апазіцыю. На думку Яцэка Пратасевіча, паколькі вынікі апошніх выбараў у Беларусі з'яўляюцца нелегітымнымі, ЕС павінен адмовіцца ад любых стасункаў з афіцыйным Мінскам.

«Міжнародныя фонды і мы самі не павінны мець ніякіх спраў з беларускімі ўладамі, таму што мінулыя выбары не былі дэмакратычнымі і легітымнымі. Гэта час для новых рашэнняў і новай палітыкі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі, у тым ліку з выкарыстаннем санкцый. Не толькі візавыя санкцыі, але і эканамічныя, якія павінны выкарыстоўвацца кропкава», — заявіў старшыня дэлегацыі Еўрапарламенту.

За ўвядзенне санкцый у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў, а таксама за ўзмацненне падтрымкі грамадзянскай супольнасці і СМІ 19 студзеня выказаліся ўсе еўрадэпутаты, перадае БелаПАН.

Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан, падводзячы вынікі дыскусіі па сітуацыі ў Беларусі, заявіла аб неабходнасці праводзіць жорсткую лінію, «скіраваную на тое, што парушэнні прынцыпаў дэмакратыі, свабоды слова і сходаў недапушчальныя».

«Беларусь павінна рухацца наперад па шляху развіцця дэмакратыі, а калі ім будзе неабходная падтрымка, міжнародная супольнасць павінна яе аказаць», — падкрэсліла Кэтрын Эштан.

Як раней перадаваў Тэлеграф, па выніках праведзенай дыскусіі Еўрапарламент мае намер прыняць рэзалюцыю, у якой у ліку іншага будзе адлюстравана агульная пазіцыя ЕС па пытанні ўвядзення візавых санкцыяў у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў. Галасаванне па дакументам запланавана на 20 студзеня.

Как вам новость?