Пратасевіч: фармаванне Еўранэста заблакавана

25.05.2010 15:52
Архив Редакция

Пытанне фармавання Парламенцкай асамблеі "Усходняга партнёрства" заблакавана. Пра гэта заявіў польскі еўрапарламентары Яцэк Пратасевіч. Кіраўнікі МЗС і іх намеснікі з 27 краін ЕС і шасці дзяржаў, уключаных у праграму "Усходняе партнёрства", абмеркавалі будучыню дадзенай ініцыятывы 24 траўня. 

Арганізацыя дзейнасці Парламенцкай асамблеі «Усходняга партнёрства» (Еўранэста) з’яўляецца адным з праблемных пытанняў гэтай еўрапейскай праграмы. Раней ЕС высунуў прапанову запрасіць у Еўранэст прадстаўнікоў беларускай апазіцыі.
«Старшыня Еўрапарламенту Ежы Бузек спрабуе вызначыць з парламентамі пяці дзяржаў-удзельніц «Усходняга партнёрства», акрамя Беларусі, формулу, прапанаваную ЕС. Але гэта складанае пытанне», — цытуе польскага еўрадэпутата Яцэка Пратасевіча ІА REGNUM.
Як раней паведамляў Тэлеграф, існаванне Еўранэст плануецца ў выглядзе форуму, які будзе маніторыць і аналізаваць падзеі, звязаныя з ініцыятывай «Усходняе партнёрства». У яе склад, акрамя дзесяці прадстаўнікоў ад Беларусі, увойдуць 60 дэпутатаў Еўрапарламенту, па дзесяць дэпутатаў нацыянальных парламентаў Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Малдовы і Украіны.

Как вам новость?
Головоломки