Пратэрмінаваныя даўгі сельгасарганізацый Беларусі перавысілі 700 млн. даляраў

16.11.2010 16:44
Архив

На 1 кастрычніка 2010 года пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць сельскагаспадарчых арганізацый Беларусі ўзрасла да 2,14 трлн. рублёў (700 млн. даляраў), склаўшы 17,7% агульнага аб'ёму крэдыторскай запазычанасці. З пачатку года яна павялічылася на 12,8%, у тым ліку на 4,9% за верасень. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Доля сельгасарганізацый склала 34% усёй пратэрмінаванай крэдыторскай запазычанасці, паведамляе АФН.

Пратэрмінаваная запазычанасць за паліўна-энергетычныя рэсурсы склала 64,1 млрд. рублёў (21,3 млн. даляраў), павялічыўшыся на 11,6% з пачатку года і паменшыўшыся на 0,5% за верасень. Пратэрмінаваныя даўгі па падатках і зборах выраслі да 65 млрд. рублёў, знізіўшыся з студзеня на 51,1%, у тым ліку на 11,5% за верасень. У выніку доля сельскагаспадарчых арганізацыяў склала 31,2% ўсёй пратэрмінаванай запазычанасці па падатках і зборах.

Пратэрмінаваная запазычанасць па крэдытах і пазыках вырасла ў 1,6 раза, у тым ліку за верасень — на 6% да 526 млрд. рублёў (175 млн. даляраў), склаўшы 46,4% ўсёй пратэрмінаванай запазычанасці па краіне.

Разам з тым пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць у 4,9 раза перавысіла пратэрмінаваную дэбіторскую, якая склала 432,6 млрд. рублёў (144,2 млн. рублёў), або 20% усяго аб’ёму дэбіторскай запазычанасці. З пачатку 2010 года яна вырасла на 2,7%, знізіўшыся за верасень на 0,2%.