Праваабаронцы адкрылі акаўнт Лукашэнкі ў сацыяльнай сетцы тыранаў

11.05.2010 10:34
Архив Редакция

Міжнародная арганізацыя Amnesty International запусціла сацыяльную сетку Tyrannybook, у якой стварыла акаўнты для "тыранаў". Праваабаронцы ўжо адкрылі акаўнты дзесяці лідараў розных краінаў, у тым ліку і прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

з дапамогай Tyrannybook мяркуецца шырэй інфармаваць сусветную грамадскасць пра парушэнне правоў чалавека ў краінах, дзе, на думку Amnesty International, існуюць дыктатарскія рэжымы. З моманту старту Tyrannybook з’яўляецца партнёрам Facebook, адной з найбольш папулярных сацыяльных сетак ў свеце, перадае інтэрнэт-выданне «Мы».
Рэгістрацыя на сайце праходзіць проста. Карыстльнік паказвае свае дадзеныя — электронны адрас і пароль, а таксама акаўнт якога «тырана» ён выбірае. Распрацоўшчыкі Tyrannybook абяцаюць абнаўленне профіляў у рэальным часе, навіны будуць размяшчацца як Amnesty International, так і самімі карыстальнікамі.
На сайце ўжо ёсць некалькі інструментаў і функцый — групы, галасаванне за «самага цікавага тырана», абмен паведамленнямі, форум. Распрацоўшчыкам сацыяльнай сеткі выступіла рэкламнае агенцтва Leo Burnett Iberia.

Как вам новость?