Правадніца цягніка Брэст-Новасібірск павесілася на шаліку падчас рэйса

30.12.2010 12:04
Архив Редакция

У Цюменскай вобласці (Расія) праводзіцца праверка па факце самагубства правадніцы пасажырскага цягніка, які рухаўся з Берпсця ў Новасібірск. 27 снежня 36-гадовая жанчына павесілася на шаліку непасрэдна падчас руху чыгуначнага саставу.

Як паведамілі ва Уральскім следчым упраўленні на транспарце Следчага камітэта пры пракуратуры Расіі, пры аглядзе месца здарэння і цела загінулай прыкмет гвалтоўнай смерці і слядоў цялесных пашкоджанняў не выявілі. Разам з тым, побач з целам следчыя знайшлі перадсмяротную запіску, як мяркуецца, складзеную памерлай. У цяперашні час запіска вывучаецца следчымі.

У цяперашні час па дадзеным факце праводзіцца даследчая праверка, выяўляюцца сваякі і знаёмыя загінулай, даследуюцца ўмовы і абставіны, якія маглі паслужыць падставай для здзяйснення суіцыду.

Как вам новость?
Головоломки