Правальскага прызналі найлепшым прадпрымальнікам, але на ўзнагароджанне не пусцілі

04.04.2011 09:47
Архив Редакция

Былога прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Беларусі, індывідуальнага прадпрымальніка з Віцебску Уладзіміра Правальскага, прызнанага па выніках 2010 года трэці раз запар "Найлепшым прадпрымальнікам Віцебскай вобласці" ў сферы аказання паслуг, не пусцілі на цырымонію ўзнагароджання пераможцаў "без прававога абгрунтавання".

Як адзначылі ў прэс-службе палітыка, «органы міліцыі не прынялі мераў, не гледзячы на яго зварот». Прадпрымальнік лічыць «дзеянні ўладаў палітычна матываванымі ў сувязі з ініцыяваннем ім рэферэндуму» аб адстаўцы прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Як раней паведамляў Тэлеграф, Уладзімір Правальскі ініцыяваў правядзенне рэспубліканскага рэферэндуму аб адстаўцы прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі. Прадпрымальнік лічыць, што дзейны кіраўнік дзяржавы страціў давер беларускіх грамадзян.

Как вам новость?
Головоломки