Праверка аўташкол: да адказнасці прыцягнулі 50 інструктараў

17.05.2010 15:06
Архив Редакция

УП "Белтэхагляд" і Дзяржаўтаінспекцыя ў рамках акцыі "Вучэбны аўтамабіль" правялі праверку аўташкол, па выніках якой да адказнасці прыцягнулі паўсотні інструктараў. Усяго ж спецыялісты праверылі каля 600 навучальных аўтамабіляў і выявілі больш за 200 парушэнняў.

Як распавялі ва УП «Белтэхагляд», большасць з іх (43%) датычыліся адступленняў ад навучальнай праграмы, перадае БелТА. Больш за 40% парушэнняў былі звязвны з няправільным афармленнем дарожных лістоў, картак уліку кіравання і іншай дакументацыі.
Акрамя гэтага правяраючыя выявілі ў 23% аўташкол няспраўныя або не абсталяваныя ў адпаведнасці з патрабаваннямі аўтамабілі. А ў 18 выпадках інструктары парушалі правілы дарожнага руху, не ўключаючы блізкае святло фар або перавозячы пасажыраў падчас навучання.
«У апошнія масавыя праверкі сведчаць пра скарачэнне колькасці парушэнняў. Калі ў студзені 2010 года падчас дэкады «Вучэбны аўтамабіль» парушэнні выяўлены ў 55% выпадкаў, то гэтым разам — толькі ў 33%», — адзначылі на прадпрыемстве.

Как вам новость?
Головоломки