Праз 40 дзён пасля тэракту ў лякарнях Мінску застаюцца 28 пацярпелых

20.05.2011 12:57
Архив Редакция

Праз 40 дзён пасля выбуху на станцыі метро "Кастрычніцкая" ў Мінску на лячэнні ў больніцах па-ранейшаму застаецца 28 пацярпелых. Як паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры экстранай медыцынскай дапамогі, стан сямі пацыентаў ацэньваецца як сярэдняй ступені цяжкасці, 21 пацыента — як здавальняючы.

Большасць пацыентаў (дзевяць чалавек) знаходзяцца ў Гарадской клінічнай лякарні хуткай медыцынскай дапамогі, па пяць пацярпелых — у 3-й і 6-й гарадскіх клінічных лякарнях, перадае БелаПАН.

Усе пацярпелыя атрымліваюць лячэнне ў поўным аб’ёме. Пацярпелым і іх блізкім аказваюць неабходную псіхалагічную падтрымку.

Як паведамляў Тэлеграф, у выніку выбуху ў мінскім метро 11 красавіка пацярпелі больш за 200 чалавек, з іх 167 чалавек былі шпіталізаваны. Акрамя таго, непасрэдна пры выбуху 11 чалавек загінула, яшчэ тры ахвяры тэракту спачылі ў шпіталях ад атрыманых траўмаў.

Как вам новость?
Головоломки