Праз абясцэньванне рубля знізіўся кошт квадратнага метра жылля

18.05.2011 14:45
Архив Редакция

Праз абясцэньванне рубля на беларускім рынку нерухомасці знізіўся рэальны кошт жылля. Сярэдняя цана за адзін квадратны метр цяпер знізілася да ўзроўню 2005 года. Паводле афіцыйнай статыстыкі, складаная сітуацыя на беларускім валютным рынку істотна не паўплывала на колькасць угодаў куплі-продажу жылля.

Па выніках красавіка колькасць угодаў куплі-продажу жылля з пачатку года павялічылася на 15%. Паводле дадзеных Нацыянальнага кадастравага агенцтва на 17 траўня, у красавіку ў Мінску было здзейснена 914 падобных угодаў, у той час як у студзені 2011 года — 808 угодаў, а ў красавіку 2010 года — 662 угоды, паведамляе «Ежедневник».

Калі ў студзені 2011 сярэдняя цана квадратнага метра ў Мінску складала 1,21 тыс. даляраў, у лютым яна вырасла на 4%, у сакавіку ў параўнанні з коштам на пачатак года — на 5% да 1,25 тыс. даляраў. Нягледзячы на бачнае падвышэнне кошту, з улікам множнасці курсаў валют рэальны кошт квадратнага метра ў Мінску склаў ад 775 да 970 даляраў (у пераліку па курсе чатыры і пяць тысяч рублёў адпаведна).

Часцей за ўсё дамовы куплі-продажу кватэраў складаюцца ў беларускіх рублях, аднак затым у рэестры коштаў Дзяржаўнага зямельнага кадастра пераводзяцца па курсе Нацбанка на дату складання дагамовы ў даляры.

Как вам новость?
Головоломки