Праз Беларусь будуць ездзіць цягнікі НАТО

17.06.2010 11:22
Архив Редакция

Цягнікі Паўночна-Атлантычнага альянсу будуць ездзіць праз Беларусь у Афганістан. Пра гэта НАТО дамовілася з Беларуссю, а таксама з Расіяй, Украінай, Узбекістанам і Казахстанам. Мэтай дамоўленасцяў Альянсу з краінамі постсавецкай прасторы з'яўляецца стварэнне новага транзітнага чыгуначнага шляху.

«Вядучай краінай» маршруту паставак для войскаў НАТО ў Афганістан названая Латвія, адкуль ужо 14 траўня адправіўся першы спробны састаў, які прыбыў у Афганістан дзевятага чэрвеня, перадае «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

Паводле інфармацыі, размешчанай на афіцыйным сайце Альянсу, цяпер НАТО дастаўляе 75% грузаў у Афганістан (у асноўным гэта прадукты і транспартныя сродкі) праз Пакістан. Але новы «паўночны калідор» у бліжэйшы час можа стаць асноўным маршрутам паставак у Афганістан.

Как вам новость?
Головоломки