Праз будаўніцтва другой МКАД могуць знесці дзясяткі дамоў пад Мінскам

27.08.2010 16:37
Архив Редакция

Для будаўніцтва другой Мінскай кальцавой аўтадарогі можа спатрэбіцца знос дзясяткаў дамоў у прыгарадзе сталіцы. Праект трасы толькі праходзіць узгадненне, а старшыні сельсаветаў ўжо атрымалі інфармацыю пра тое, колькі ўчасткаў давядзецца знесці ў кожным канкрэтным населеным пункце. Напрыклад, у пасёлку Навашыны пад Заслаў'ем ў спіс "пад знос" патрапіла 64 ўчасткі.

Аб’язная траса вакол Мінску павінна стаць дублёрам цяперашняй кальцавой дарогі, разгрузіць яе і пусціць грузавы транспарт у абыход сталіцы. Мінскія ўлады разлічваюць пабудаваць другую МКАД у 2013-2015 гадах, паведамляе «n#####n».

Частка трасы ўжо ёсць — гэта траса М1 Берасце-Орша на ўчастку ад Фаніпаля да аэрапорту «Мінск-2», траса М2 на ўчастку ад аэрапорту да Кургана Славы і дарога Р80 ад Кургана Славы да Пільніцы. Апошні ўчастак будзе рэканструяваны, але прынцыповых зменаў мясцовым жыхарам гэта не прынясе.

Застанецца дарабіць дарогу ад Пільніцы да Фаніпаля

Першым пабудаваным участкам павінна стаць дарога Заслаўе-Фаніпаль. Гэтую частку трасы мяркуецца здаць у эксплуатацыю ў 2014 годзе.

З наступным участкам могуць узнікнуць праблемы, таму што праекціроўшчыкі не змаглі абысці ўсе населеныя пункты. Ад некаторых вёсак траса будзе закрыта гукаізаляцыйным экранам. Аднак ён будзе ўстаноўлены толькі ў тым выпадку, калі адлегласць ад дарогі да дамоў складзе не больш за 100 метраў.

Навашына і Лоша — два пасёлкі пад Заслаў’ем, якія знаходзяцца на месцы будучай трасы. Іх чакае адсяленне. Напрыклад, у Навашыны траса напрамую пройдзе праз 64 ўчасткі. Жыхарам гэтых дамоў павінны будуць прадставіць кампенсацыю.

Каля Ракава дарога пройдзе па мяжы заказніка.

Как вам новость?