Праз дэфіцыт валюты беларусы застаюцца без турпуцёвак

05.04.2011 16:30
Архив Редакция

Праз праблемы з набыццём валюты ўнутры краіны ў беларускіх турфірмах паменшылася колькасць кліентаў. Напрыклад, у кампанію "АлатанТур" за апошнія некалькі тыдняў звярнулася на 20% менш жадаючых купіць туры, чым за адпаведны перыяд у 2010 годзе. Пра гэта заявіў намеснік дырэктара па турызме "АлатанТур" Ігар Шаршуноў.

Па яго словах, у іншых, больш дробных турфірмаў, сітуацыя яшчэ горшая, паколькі ў «АлатанТур» і некаторых іншых буйных тураператараў ёсць афіцыйны дазвол прымаць замежную валюту. Таму кампанія рэкамендуе кліентам разлічвацца валютай, паведамляе БелаПАН.

Пакупнік, які можа разлічыцца толькі беларускімі рублямі, праводзіць разлікі па ўнутраным курсе даляра, які ўсталяваны ў кампаніі. Цяпер ён складае 3,34 тыс. рублёў. Як адзначыў Ігар Шаршуноў, падобнага курсу прытрымліваюцца і іншыя турфірмы. Аднак у некаторых выпадках, дадаў намеснік дырэктара па турызме «АлатанТур», кампанія адмаўляецца працаваць з кліентамі, якія не могуць аплаціць турпуцёўкі ў валюце. Гэта звязана з тым, што некаторыя партнёры арганізацыі патрабуюць аплаціць свае паслугі ў валюце за трое сутак, а цяпер кампанія не можа набыць валюту на біржы, і дадзенае патрабаванне выканаць немагчыма.

Намеснік дырэктара кампаніі «Тэз Тур» Аляксей Базылёў у сваю чаргу заявіў, што абмежаванні на валютным рынку закранулі дзейнасці арганізацыі так жа, як і іншых удзельнікаў валютнага рынку. «Тэз Тур» прымае аплату за свае паслугі ў беларускіх рублях. За апошнія дзесяць дзён пералік даляраў у рублі праходзіў у рамках 10% калідора Нацбанка. Гэта значыць, на 2-10% вышэй за афіцыйны курс. Цяпер тураператар чакае пацверджання пададзенай заяўкі на куплю валюты на біржы.

«Сані Трэвэл»: дэфіцыт валюты ў разгар турсезона абваліў б туррынок

Начальнік аддзелу маркетынгу фірмы «Сані Трэвэл» Алеся Асаёнак пацвердзіла, што сітуацыя на валютным рынку адмоўна паўплывала на працу турыстычных фірмаў. Паводле слоў спецыялісткі, «Сані Трэвэл» панесла менш страт, чым многія іншыя аператары, паколькі кампанія карыстаецца дазволам весці разлікі з пакупнікамі ў валюце. Аднак цяпер не ўсе беларускія грамадзяне могуць набыць валюту, і насельніцтва незадаволена. «Вядома, калі б гэта здарылася ў разгар турыстычнага сезону, адбыўся б абвал турыстычнага рынку», — адзначыла Алеся Асаёнак.

Как вам новость?
Головоломки