Праз Мінск пусцяць скразныя электрычкі

31.03.2010 14:54
Архив Редакция

На Беларускай чыгунцы з 30 мая ўводзяцца ў зварот так званыя скразныя электрычкі, якія будуць праязджаць праз Мінск. Пра гэта паведаміў начальнік Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі Ігар Шылаў. Па словах прадстаўніка БЧ, скразныя электрычкі будуць курсаваць праз сталіцу па двух кірунках.

«Першым кірункам будзе маршрут Заслаўе — Мінск — Рудзенск. Другім кірункам стане маршрут Дзяржынск — Мінск — Смалявічы», — распавёў Ігар Шылаў, перадае агенцтва «Минск-Новости».

Па словах начальніка Мінскага аддзялення БЧ, рашэнне злучыць гэтыя населеныя пункты электрацягнікамі прамога паведамлення прынята «па выніках анкетавання пасажыраў».

Как вам новость?
Головоломки