Праз няўдалы бізнэз жыхар Брэста павесіўся ў сараі

23.03.2010 19:08
Архив Редакция

Пракуратура Маскоўскага раёна горада Брэста праводзіць праверку па факце самагубства 37-гадовага мясцовага жыхара. У пракуратуры раёна адзначылі, што 22 сакавіка а 12:50 мужчыну, які павесіўся ў сараі ў двары хаты па месцы жыхарства, выявіла яго жонка.

Па словах супрацоўнікаў праваахоўных органаў, берасцеец пакінуў перадсмяротную цыдулку, у якой паведаміў, што прычына самагубства — няўдалае ўкладанне сваіх грошай у бізнэс, што і змусіла яго скончыць з сабой, паведамляе БелаПАН.

На дадзены момант пракуратура Маскоўскага раёна Брэста высвятляе ўсе акалічнасці дадзенага здарэння.

Как вам новость?
Головоломки