Праз пагрозу пажару з мінскага інтэрната эвакуявалі 360 чалавек

08.04.2010 11:07
Архив Редакция

У Мінску з інтэрната эвакуявалі 360 чалавек праз пагрозу пажару. Пра гэта паведамілі ў міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Беларусі. Па словах выратавальнікаў, у склепе пяціпавярховага інтэрната загарэлася саўна фізкультурна-аздараўленчага цэнтра, было пашкоджана 19 квадратных метраў драўлянай ашалёўкі ў апарні.

Супрацоўнікі МНС распавялі, што прычынай пажару з’яўляецца  парушэнне правіл эксплуатацыі электраабсталявання. У выніку здарэння ніхто не пацярпеў, паведамляе БелТА.

Па словах выратавальнікаў, агонь не перакінуўся на іншыя паверхі, але тэарэтычна гэта магло адбыцца, таму было прынята рашэнне на некаторы час вывесці ўсіх жыхароў на вуліцу, каб забяспечыць іх максімальную бяспеку.

У міністэрстве па надзвычайных сітуацыях адзначылі, што за мінулыя суткі ў сталіцы адбылося шэсць пажараў, на якіх траўмаваны адзін чалавек.

Как вам новость?
Головоломки