Праз спёку на рынках абмежавалі гандаль прадуктамі

15.07.2010 15:45
Архив Редакция

Праз гарачае надвор'е на Камароўскім рынку Мінску ўвялі часовыя абмежаванні на гандаль харчовымі прадуктамі. У цяперашні момант гэтая мера тычыцца толькі продажу рыбы на сезонным рынку, на вуліцы, паведаміў прадстаўнік адміністрацыі рынку Уладзімір Каваленка.

«Пакуль уводзяцца абмежаванні толькі на рыбу, якую прадаюць на вуліцы. Там лядоўні не могуць вытрымаць тэмпературны рэжым», — расказаў Уладзімір Каваленка. Таму купіць там рыбу можна да 11:00 або пасля 16:00, паведамляе «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

Па словах прадстаўніка адміністрацыі, абмежаванні на гандаль іншымі прадуктамі пакуль не ўводзіліся.

Как вам новость?