Праз травеньскія святы ў Беларусі пераносяцца працоўныя дні

28.04.2011 12:12
Архив Редакция

У сувязі з травеньскімі святамі ў Беларусі пераносіцца працоўны панядзелак 2 траўня на суботу 14 траўня. Паколькі ў аўторак, 3 траўня, у Беларусі адзначаецца Радаўніца, гэты дзень афіцыйна абвешчаны выходным. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета міністраў Беларусі № 232 за 24 лютага, падпісанай прэм'ер-міністрам рэспублікі Міхаілам Мясніковічам.

Пастановай Саўміна дапускаецца, што асобныя арганізацыі могуць ажыццявіць перанос працоўных дзён у іншым парадку.

На святы пусцяць больш за 90 дадатковых цягнікоў

Па Беларускай чыгунцы ў травеньскія святы і напярэдадні іх будуць курсіраваць дадатковыя цягнікі. З іх — 67 міжнародных, уключаючы 37 цягнікоў фармавання БЧ, і 30 — Федэральнай пасажырскай кампаніі (даччынай арганізацыі Расійскіх чыгунак). Што тычыцца мясцовага паведамлення, тут дадаткова прызначана больш за 25 пасажырскіх саставаў.

Чакаецца, што пасажырапаток у святочныя дні павялічыцца, таму БЧ і РЖД дадаткова прызначылі цягнікі па самых папулярных напрамках: з Мінску і Берасця ў Маскву і Санкт-Пецярбург, а таксама зваротна. Першыя дадатковыя міжнародныя цягнікі пачнуць курсіраваць па беларускай магістралі ужо 29 і 30 красавіка (на гэтыя дні дадаткова прызначана 13 цягнікоў па маршрутах Масква-Мінск і Масква-Берасце). У іншыя дні святаў будуць ездзіць дадатковыя міжнародныя цягнікі па маршрутах: Масква-Берасце-Масква, Магілёў-Масква-Магілёў, Берасце-Санкт-Пецярбург-Берасце, Берасце-Масква-Берасце, Масква-Мінск-Масква, Гомель-Масква-Гомель.

У мясцовых зносінах па маршруце Берасце-Мінск-Берасце дадатковыя цягнікі будуць дадзены 30 красавіка, 1, 3, 4, 7, 8 і 9 траўня, па маршруце Гомель-Мінск-Гомель — 29 і 30 красавіка, 3, 4, 9 і 10 траўня. Дадатковы цягнік Берасце-Гомель прызначаны на 1 траўня. Па маршруце Магілёў-Берасце па адным дадатковым цягніку прызначана на 2 і 9 траўня, па маршруце Віцебск-Магілёў-Віцебск па адным дадатковым хуткім дызель-цягніку будзе дадзена 2, 3 і 9 траўня. Дызель-цягнік Бабруйск-Асіповічы-Мінск будзе ездзіць 3 і 9 траўня, а таксама дадатковы электрацягнік Мінск-Берасце.

У пікавыя дні перавозак супрацоўнікі чыгункі таксама павялічаць колькасць прыгарадных цягнікоў, а да ўсіх планавых мясцовых і міжнародных цягнікоў будуць прычэпленыя дадатковыя вагоны, паведамілі ў прэс-службе БЧ.

Как вам новость?
Головоломки