Праз уздым вады на Прыпяці сарвала паром

26.03.2010 11:05
Архив Редакция

У Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці праз уздым вады на Прыпяці з прычала сарвала паром, які належыць ААТ «Тураўшчына». "Для пошуку парома памерам 10 на 16 метраў задзейнічалі аўтамабіль "Урал" і катэр Пінскага цэнтра Рэспубліканскага атрада спецпрызначэння", — распавялі ў міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.

Як паведамляецца, інцыдэнт адбыўся 25 сакавіка за два кіламетры на поўнач ад вёскі Запясочча. «Паром, які  сарваўся з прычала, галоўным чынам выкарыстоўваецца ў летні час для перавозкі тэхнікі і працоўных у перыяд нарыхтоўкі кормаў», — паведамілі ў МНС.

Пошукавай групе з пяці чалавек спатрэбілася каля гадзіны, каб знайсці паром і адбуксаваць яго да месца сталай дыслакацыі.

Как вам новость?
Головоломки