Праз збой у мінскім метро з'явіліся скопішчы натоўпу

19.10.2010 12:40
Архив Редакция

Раніцай 19 кастрычніка ў мінскім метрапалітэне платформы станцый "Інстытут культуры", "Плошча Леніна", "Кастрычніцкая" апынуліся перапоўненыя пасажырамі. Чарга на пасадку ў цягнікі, якія едуць у напрамку станцыі "Уручча", пачыналася ад ўваходных турнікетаў. Прычынай гэтага стаўся збой у руху праз няспраўнасці электрацягнікі.

Як растлумачыў начальнік службы руху мінскага метрапалітэна Рыгор Якімкаў, у 07:11 у адным з саставаў электрацягнікоў выявілася няспраўнасць. Машыніст саставу, які рухаўся ад станцыі «Інстытут культуры», прыняў рашэнне аб высадцы пасажыраў на станцыі «Плошча Леніна», перадае агенцтва «Мінск-Навіны».

Праз гэта часавы інтэрвал руху цягнікоў метрапалітэна істотна павялічыўся. Калі, як паведаміў Рыгор Якімкаў, у гадзіны «пік» цягнікі звычайна ходзяць кожныя дзве хвіліны, то праз збой некаторы час саставы ў метро хадзілі з інтэрвалам да пяці хвілін. Гэтага аказалася дастаткова, каб некаторыя станцыі метро апынуліся перапоўненымі мінчукамі, якія спяшаюцца на працу.

Как вам новость?
Головоломки