29.06.2010 11:10
Редакция Прэм'ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс, які знаходзіўся 28 чэрвеня ў Мінску, запрасіў прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку паўдзельнічаць у паходзе на роварах. Да гэтага прэм'ер Літвы зрабіў аналагічную прапанову расійскага прэм'ер-міністру Уладзіміру Пуціну.
Андрус Кубілюс расказаў беларускаму лідару, што ён з кіраўніком мінэканомікі Літвы Дайнюсам Крэйвісам і іншымі сваімі калегамі ў канцы ліпеня будзе ўдзельнічаць у запланаваным велапаходзе, які пройдзе па тэрыторыі Беларусі, паведамляе DELFI.
Літоўскі прэм’ер часта адпраўляецца ў паходы на роварах і з’яўляецца заўзятым веласіпедыстам.
Как вам новость?
Головоломки
Выбор читателей