Прэм'ер Літвы: самі беларусы хочуць збліжэння з Захадам

28.12.2010 16:54
Архив Редакция

Пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, якія скончыліся арыштамі прадстаўнікоў апазіцыі, трэба па-рознаму ставіцца да беларускіх уладаў і простым грамадзянам. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс. Пры гэтым літоўскі прэм'ер адзначыў, што самі беларусы выступаюць "за збліжэнне з Захадам, а ўлады не могуць перасягнуць праз пэўныя свае ўнутраныя бар'еры".

«Гэта трэба вельмі ясна канстатаваць, пра гэта застаецца толькі шкадаваць», — сказаў Андрус Кубілюс, дадаўшы, што «таму пакутуюць нявінныя людзі, лідары апазіцыі, з гэтым нельга мірыцца».

Аднак кіраўнік літоўскага ўрада не канкрэтызаваў, якія дзеянні трэба прадпрымаць у адносінах да аўтарытарнага беларускага рэжыма. Ён падкрэсліў, што аб агульнай пазіцыі ў найбліжэйшы час павінен дамовіцца ўвесь ЕС, паведамляе DELFI.

«Я не ўзяўся б цяпер казаць і гадаць, якія дзеянні трэба прадпрымаць, але, відаць, паводзіць сябе трэба па-рознаму. Адна справа — у адносінах да кіраўніцтва рэжымам, іншая — да людзей», — мяркуе Андрус Кубілюс.

Па словах прэм’ера Літвы, у беларускіх уладаў была добрая магчымасць паказаць, што яны хочуць скарыстацца і карыстаюцца магчымасцю збліжэння з Захадам, аднак гэтага не адбылося.

Кубілюс: выбары ў Беларусі нельга лічыць законнымі

Андрус Кубілюс таксама паўтарыў пазіцыю парламентау аб тым, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, якія адбыліся 19 снежня, нельга лічыць законнымі.

«Думаю, было б важна, каб у найбліжэйшы час у сувязі з стаўленнем, тактыкай і паводзінамі ў адносінах да гэтых выбараў і іх наступстваў дамовіўся ўвесь ЕС», — літоўскі прэм’ер.

Как вам новость?