Прэм'ер Малдовы: Беларусь забараніла імпарт малдаўскага віна

06.04.2011 15:23
Архив Редакция

Прэм'ер-міністр Малдовы Уладзімір Філатаў на пасяджэнні кабінета міністраў краіны заявіў, што Беларусь забараніла з 4 красавіка выдачу санітарных сертыфікатаў на імпарт віна, вінаматэрыялаў і каньякоў з Малдовы. Кіраўнік малдаўскага ўрада даручыў міністрам замежных спраў і сельскай гаспадаркі высветліць прычыну забароны.

«Калі ласка, праверце, ці сапраўды віно не адпавядае стандартам, або тут ёсць палітычны падтэкст. Адносіны паміж намі і Беларуссю павінны быць добрымі, але з абодвух бакоў», — адзначыў Уладзімір Філатаў, перадае ИА «Новости-Молдова».

Беларусь з’яўляецца другім па велічыні рынкам збыту для малдаўскіх вінаў і каньякоў пасля Расійскай Федэрацыі, а таксама адзінай краінай-імпарцёрам малдаўскага небутыляванага віна і сыравіны для вытворчасці пеністых вінаў.

Між тым галоўны санітарны лекар Беларусі Алег Арнаутаў заявіў, што інфармацыя аб забароне імпарт вінаў з Малдовы не адпавядае рэчаіснасці, перадае РИА «Новости».

«Ніякіх забаронаў не ўводзілася. Ніхто нічога не забараняў. Усё, што да нас вазілася з Малдавіі, то па-ранейшаму і ездзіць», — адзначыў ён.

Как вам новость?
Головоломки