Прэс-сакратар Грыбаўскайце адмовіўся каментаваць яе словы

12.11.2010 12:23
Архив Редакция

Прэс-сакратар прэзідэнта Літвы Лінас Бальсіc адмовіўся каментаваць словы Далі Грыбаўскайце, распаўсюджаныя агенцтвам Reuters, пра тое, што перамога Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі абмяжуе ўплыў Расіі на Мінск і дазволіць захаваць стабільнасць. Прадстаўнік літоўскай лідаркі адзначыў, што «асобныя паведамленні СМІ з закрытых сустрэчаў звычайна не каментуюцца».

Пры гэтым Лінас Бальсіc падкрэсліў, што кіраўніца Літвы заклікала Аляксандра Лукашэнку выконваць дэмакратычныя стандарты, перадае DELFI.

«Магу сказаць толькі тое, што прэзідэнт Літвы ніякай афіцыйнай падтрымкі не дэманстравала, а заклікала правесці выбары максімальна адкрыта і дэмакратычна. Лукашэнка гэта публічна паабяцаў», — сказаў прэс-сакратар Далі Грыбаўскайце.

Як раней перадаваў Тэлеграф, СМІ распаўсюдзілі выказванні прэзідэнта Літвы, агучаныя на закрытай сустрэчы, адносна выбараў у Беларусі. «Апазіцыя (у Беларусі — Тэлеграф) несур’ёзная і не мае шанцаў на любых выбарах. Лукашэнка мог бы выйграць, набраўшы 99% галасоў, але ён пераможа толькі з 75%, каб дагадзіць ЕС», — цытуе адзін з прысутных на сустрэчы дыпламатаў словы літоўскага прэзідэнта.

Как вам новость?
Головоломки