Прэс-служба прэзідэнта: рэакцыя на фільм пра Лукашэнку будзе пазней

05.07.2010 16:54
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка праінфармаваны аб фільме «Хросны бацька», паказаным чацвертага ліпеня ў Расіі на тэлеканале НТВ, але не будзе спяшацца з афіцыйнай рэакцыяй на яго. «Я думаю, што афіцыйная рэакцыя будзе, але крыху пазней», — паведаміў прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Павел Лёгкі.

«Прэзідэнт, як і яго калегі, кіраўнікі Расіі і Казахстана, цяпер займаецца сур’ёзнай справай, якая будзе вызначаць жыццё нашай краіны (прымае ўдзел у Міждзяржсавеце ЕўрАзЭС у Астане, на якім таксама абмяркоўваецца фармаванне Мытнага саюза — Тэлеграф). А рэакцыя на гэты брудны інфармацыйны закід — справа другасная», — дадаў Павел Лёгкі, перадае «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

Як раней паведамляў Тэлеграф, у сюжэце журналісты НТВ абвінавацілі беларускія ўлады ў дачыненні да забойства ў канцы 1990-х — пачатку 2000-х гадоў некаторых сваіх палітычных апанентаў. «Высоўваць блюзнерскія абвінавачванні на адрас кіраўніка дзяржавы недапушчальна і злачынна», — заявіў прэс-сакратар беларускай амбасады ў Расіі Віталь Сліўка.

Как вам новость?