Урад РФ: сустракацца з Лукашэнкам Пуцін не збіраўся

16.03.2010 13:09
Архив Редакция

У прэс-службе ўрада Расійскай Федэрацыі паведамілі, што сустрэча Ўладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі ў рамках працоўнага візіту расійскага прэм'ер-міністра ў Беларусь 16 сакавіка не планавалася. 

Супрацоўнік прэс-службы назваў «безгрунтоўнымі выдумкамі» паведамленні некаторых СМІ пра тое, што прэзідэнт Беларусі адмыслова з’ехаў з візітам у Венесуэлу, каб пазбегнуць сустрэчы з Пуціным, паведамляе РІА «Новости».

Па версіі інтэрнэт-рэсурсу gazeta.ru, «прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка напярэдадні візіту Уладзіміра Пуціна ў Мінск раптам з’ехаў у Венесуэлу. «Перамовам з Пуціным Лукашэнка аддаў перавагу сустрэчы з Уга Чавесам, які пагадзіўся прадаваць Беларусі 80 тыс. барэляў нафты штодня. Венесуэльская нафта стане заменай расійскай», — лічыць выданне.

Как вам новость?
Головоломки