Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Іваноў ужо тыдзень не выходзіць на сувязь

29.10.2010 17:17
Архив Редакция

Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Беларусі, былы намеснік дырэктара мінскай камерцыйнай арганізацыі, а цяпер беспрацоўны 38-гадовы мінчук Сяргей Іваноў ужо тыдзень не адказвае на лісты па электроннай пошце. Абодва яго тэлефоны адключаныя. У Цэнтральную выбарчую камісію патэнцыйны кандыдат таксама яшчэ не здаваў подпісы за сваё вылучэнне.

Як распавёў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік, у Цэнтрвыбаркаме таксама не ведаюць, дзе можа знаходзіцца Сяргей Іваноў, перадае «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

Мікалай Лазавік таксама паведаміў, што сярод патэнцыйных кандыдатаў, якія ўжо здаюць подпісы, — намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, дзейны прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, лідар саюза «За мадэрнізацыю» Алесь Міхалевіч, лідар грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў, намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук, прадстаўнік незарэгістраванай партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі, лідар кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў, лідар аргкамітэту па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікалай Статкевіч, старшыня Савета Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Віктар Цярэшчанка і дырэктар ТДА «Трывіум» Дзмітры Ус.

Как вам новость?
Головоломки