Прэтэндэнты на пасаду прэзідэнта завяршаюць падачу дакументаў у ЦВК

24.09.2010 09:24
Архив Редакция

Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі ў пятніцу, 24 верасня, завяршае прыём дакументаў для рэгістрацыі ініцыятыўных груп патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты. Па стане на 23 верасня дакументы ў ЦВК падалі сем прэтэндэнтаў на пост прэзідэнта Беларусі, пры гэтым ініцыятыўную групу Віктара Цярэшчанкі Цэнтрвыбаркам ужо зарэгістраваў.

Рашэнні ЦВК па сваіх ініцыятыўны[ групах чакаюць лідэр грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў, намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук, кіраўнік Беларускай партыі «Зялёныя» Юры Глушакоў, начальнік сектара знешнеэканамічнай дзейнасці ААТ «Віцебскі плодагароднінны камбінат» Сяргей Рыжоў, віцебскі індывідуальны прадпрымальнік Уладзімір Правальскі і санітарка гразелячэбніцы санаторыя «Чонкі» (Гомельскі раён) Наталля Старыкава, паведамляе «Ежедневник».

24 верасня падаць дакументы ў Цэнтрвыбаркам плануюць старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч, лідар кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў, намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, адзін з лідараў незарэгістраванай партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі, лідар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікола Статкевіч, кіраўнік саюза «За мадэрнізацыю» Алесь Міхалевіч і былы намеснік дырэктара мінскай камерцыйнай арганізацыі, а цяпер беспрацоўны Сяргей Іваноў.

Аб сваім намеры балатавацца на новы прэзідэнцкі тэрмін да гэтага часу афіцыйна не заявіў дзейны кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

Такім чынам, як чакаецца, дакументы на рэгістрацыю сваіх ініцыятыўных груп акрамя Віктара Цярэшчанкі пададуць 14 патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты.

Как вам новость?
Головоломки