Прыбытак "Беларусбанка" за студзень-ліпень 2010 года перавысіў 80 млн. даляраў

20.08.2010 11:29
Архив Редакция

За студзень-ліпені 2010 года прыбытак ААТ "ААБ Беларусбанк" склаў 241 млрд. рублёў (80,3 млн. даляраў), што ў 1,3 раза, або на 61 млрд. рублёў (20,3 млн. даляраў) больш за прыбытак, атрыманы за аналагічны перыяд 2009 года, калі ён склаў 180 млрд. рублёў (60 млн. даляраў). Рэнтабельнасць дзейнасці «Беларусбанка» склала 8%, пра гэта паведамілі ў прэс-службе банка.

На 1 жніўня 2010 года нарматыўны капітал ААТ «АСБ Беларусбанк» склаў 3,54 трлн. рублёў (1,18 млрд. даляраў), павялічыўшыся з пачатку года на 251 млрд. рублёў (83,6 млн. даляраў). Статутны фонд не змяніўся і склаў 2,289 трлн. рублёў (763 млн. даляраў). Рэсурсная база банка склала 42,6 трлн. рублёў (14,2 млрд. даляраў), павялічыўшыся на 24,7%, або на 8,4 трлн. рублёў (2,8 млрд. даляраў), перадае БелаПАН.
 
Аб’ём сродкаў юрыдычных асобаў з пачатку года павялічыўся на 26,5 млрд. рублёў (8,8 млн. даляраў) і склаў 12,6 трлн. рублёў (4,2 млрд. даляраў). Аб’ём рэсурсаў, прыцягнутых шляхам размяшчэння аблігацыяў сярод юрыдычных асобаў, склаў 949 млрд. рублёў (316 млн. даляраў), у тым ліку: 665 млрд. рублёў (221 млн. даляраў) і 95 млн. даляраў.
 
Аб’ём сродкаў фізічных асобаў з улікам налічаных адсоткаў павялічыўся на 21,7%, або на 2,3 трлн. рублёў (766 млн. даляраў), склаўшы 12,7 трлн. рублёў (4,2 млрд. даляраў). З дапамогай аблігацыяў для фізічных асобаў было прыцягнута 527 млрд. рублёў (175 млн. даляраў), з іх 75 млрд. рублёў, 102 млн. даляраў ЗША і 39 млн. еўра.
 
Крэдытны партфель кліентаў банка склаў 34,4 трлн. рублёў (11,5 млрд. даляраў), павялічыўшыся на 18%, або на 5,2 трлн. рублёў (1,7 млрд. даляраў). Крэдытны партфель юрыдычных асобаў за справаздачны перыяд павялічыўся на 14%, або на 2,6 трлн. рублёў (860 млн. даляраў), да 21 трлн. рублёў (7 млрд. даляраў). Крэдытны партфель фізічных асобаў вырас на 24,7%, або на 2,7 трлн. рублёў (900 млн. даляраў), склаўшы 13,4 трлн. рублёў (4,4 млрд. даляраў). Запазычанасць фізічных асобаў па льготных крэдытах, выдадзеных у адпаведнасці з указамі прэзідэнта № № 185, 75 і 368, склала 10,6 трлн. рублёў (3,5 млрд. даляраў).

Запазычанасць «Беларусбанка» перад замежнымі банкамі і фінансавымі кампаніямі па «звязаных» замежных крэдытных рэсурсах павялічылася на 106 млн. даляраў, склаўшы 318 млн. даляраў, па постфінансаванні (уключаючы перадэкспартнае фінансаванне) знізілася на 27 млн. даляраў да 275 млн. даляраў.

Как вам новость?
Головоломки