Прыбытак Нацбанку Беларусі за год паменшыўся ў тры разы

27.05.2010 08:45
Архив Редакция

Прыбытак Нацбанку Беларусі па выніках 2009 года склаў 15,5 млрд. рублёў. Гэта амаль у тры разу менш за прыбыткі, атрыманыя па выніках 2008 года — 45,3 млрд. рублёў, і ў 7,5 разоў менш за прыбыткі па выніках 2007 года (81,6 млрд. рублёў).

Фінансавая справаздачнасць НБ РБ зацверджана ўказам № 274 ад 25 траўня 2010 года. Баланс і справаздача пра прыбыткі і страты Нацбанка за 2009 год пацверджаны міжнароднай аўдытарскай кампаніяй «Дэлойт і Туш», перадае АФН.
Эксперты выказваюць здагадку, што штогадовае зніжэнне прыбытку банкаўскага рэгулятара абумоўлена такімі фактарамі як фінансаванне падшэфных сельгаспрадпрыемстваў, ільготнае крэдытаванне дзяржпрадпрыемстваў і дзяржбанкаў, а таксама іншыя меры падтрымкі сацыяльна-накіраванай эканомікі Беларусі.

Как вам новость?
Головоломки