Прыбытак НПЗ Беларусі вырас у 2,5 разы

25.10.2010 09:16
Архив Редакция

У першым паўгоддзі 2010 года прыбытак Мазырскага і Наваполацкага нафтаперапрацоўчых заводаў вырас у 2,5 разы ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года (2,4 з улікам інфляцыі). Па дадзеных Мінфіна Беларусі, НПЗ рэспублікі зарабілі за студзень-чэрвень 2010 года 410,9 млрд. рублёў (137 млн. даляраў) супраць 160,1 млрд. рублёў (57,1 млн. даляраў) за аналагічны перыяд 2009 года.

Пры гэтым, Наваполацкі НПЗ зарабіў у першым паўгоддзі 2010 года 250,1 млрд. рублёў, або 83,3 млн. даляраў (31,8 млрд. рублёў, ці 11,3 млн. даляраў за аналагічны перыяд мінулага года). Такім чынам, яго прыбытак вырас у 7,3 раза.

У сваю чаргу, даходы Мазырскага НПЗ выраслі не так значна — у 1,17 раза: з 128,3 млрд. рублёў (45,8 млн. даляраў) за студзень-чэрвень 2009 года да 160,8 млрд. рублёў (53,6 млн. даляраў) у першай палове 2010 года.

Как вам новость?