Прыджоні: Італія будзе пашыраць міжрэгіянальныя сувязі з Беларуссю

08.04.2010 09:31
Архив Редакция

Італія будзе пашыраць міжрэгіянальнае ўзаемадзеянне з Беларуссю. Такую заяву зрабіў надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Італіі ў Беларусі Джуліё Прыджоні на прэзентацыі беларуска-сардынскага праекта "Сардынія Глобал". Па меркаванні дыпламата, супрацоўніцтва Сардыніі і Беларусі з'яўляецца добрым узорам таго, як павінны развівацца беларуска-італьянскія сувязі.

«Іншыя рэгіёны Італіі павінны браць прыклад і таксама ўсталёўваць новыя кантакты з беларускімі партнёрамі. Італія будзе працаваць над пашырэннем узаемадзеяння з Беларуссю, якое засноўваецца на сяброўстве і паразуменні», — заявіў Джуліё Прыджоні на мерапрыемстве ў рамках візіту ў Беларусь дэлегацыі з Сардыніі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў Беларусі, амбасады Італіі ў Беларусі, а таксама чальцы сардынскай дэлегацыі, паведамляе БелТА.

Па меркаванні першага намесніка міністра адукацыі Беларусі Аляксандра Жука, беларуска-італьянскія сувязі маюць вялікія перспектывы развіцця, у тым ліку ў галіне адукацыі. Намміністра таксама падзякаваў італьянскаму боку за вялікую дапамогу ў аздараўленні беларускіх дзяцей.

Как вам новость?
Головоломки